top of page

Юры Снапкоўскі

Гісторык-архівіст, прафесійны генеалог

Я прафесійны гісторык-архівіст, спецыялізуюся на біяграфічных даследаваннях. Я дасканала вывучыў бюракратычны апарат былой Расійскай імперыі і Савецкага саюза.

Ведаю спецыфіку і кансультую па архівах Беларусі, Расеі, Польшчы, краін Балтыі. З'яўляюся аўтарам навуковага выдання "Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917): биографический справочник" (2016) і больш за 100 іншых навуковых публікацый.
Напрацягу 13 гадоў з'яўляўся навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, польская і англійская.
Тэксты маіх навуковых артыкулаў даступныя на маёй старонцы ў навуковай сацсетцы Academia.edu.

Archivist Snapkouski genealogy.jpg

Яшчэ трошкі пра мяне

У эфіры "РадыёСнапкоўскі"!


Я аднагодак Чарнобыльскай трагедыі, які нарадзіўся ў ясны белы-белы дзень цудоўнага месяца мая.


Нашчадак "недабітай" шляхты і прапраўнук жанчыны, якая зазнала рэпрэсіі за праваслаўную веру на схіле сталінізма.

Падчас Лівонскай вайны мой далёкі продак шляхціч Снапкоўскі выстаўляў ад свайго двара двух вершнікаў, удзельнічаў у аблозе шматпакутнага Пскова, што было пазней засведчана гетманам Радзівілам пісьмова (той дакумент захоўваўся ў нашым сямейным архіве, але ў часы Другой сусветнай вайны яго не паспелі эвакуяваць з дома, падпаленага немцамі). Мой дзядуля па матчынай лініі быў спецыялістам у плазмахіміі, вялікім аматарам паэзіі Ясеніна і страшным задавакам. Падчас салонных пасядзелак 1960-х гг. часта хваліўся сваім дваранскім паходжаннем, што, трэба сказаць, рабіў ён небеспадстаўна - архіўныя дакументы потым пацвердзілі яго словы.
«Поняв, что лучше не найти, чем мне дарованная Богом...»
Ад свайго продка па мужчынскай лініі, што блукаў па глухіх клічаўскіх лясах і дыхаў чыстым паветрам першастворанага быцця, я ўспадкаваў ідэальны метабалізм і гіпатанію.

Так склалася, што ў свой час я паглыбіўся ў распрацоўку службовых біяграфій чыноўнікаў, якія служылі адной з самых вялікіх і жахлівых імперый у гісторыі. Але цяпер я дасведчаны знайсці звесткі і пра вашых сваякоў, калі яны паходзілі з тэрыторый сучаснай Беларусі, Польшчы, Літвы і г.д. Наш рэгіён вельмі складаны, у ім трагічныя гістарычныя падзеі звязалі і перамяшалі розных людзей. Найбольш я люблю "дэтэктыўныя гісторыі" - самыя складаныя і заблытаныя, з мінімальнай колькасцю "традыцыйных" генеалагічных крыніц. 

how-to-receive-a-quality-genealogical-consultation.jpeg
bottom of page