Латышы, немцы і рускія – вучні Віцебскага лютэранскага царкоўна-парафіяльнага вучылішча паводле школьнага перапісу 1911 г.
- Feb 26
- 30 min read
Парафіяльныя архівы лютэранскай царквы ў Беларусі, як і архівы многіх парафій іншых хрысціянскіх канфесій, у ХХ ст. напаткаў не самы лепшы лёс. Апроч метрычных кніг (як парафіяльных арыгіналаў, так і «ўнутрыведамасных» копій) Мінскай, Слуцкай, Магілёўскай, Віцебскай, Полацкай, Брэсцкай, Нэйдорф-Нэйброўскай і Ізабелінскай лютэранскіх цэркваў за перыяд канца 1790-х гг. – першых дзвюх дэкадаў ХХ ст. (з лакунамі за асобныя гады і нават дзесяцігоддзі па некаторых з гэтых парафій) і гэтак жа фрагментарна захаванай бягучай дакументацыі царкоўнай рады Мінскай кірхі за ХІХ – пачатак ХХ ст. (калі не ўлічваць адзінкавыя дакументы больш ранняга перыяду), да нашых дзён нічога больш не дайшло. Толькі эпізадычныя знаходкі ў «няпрофільных» архіўных фондах дазваляюць у пэўнай ступені кампенсаваць фрагментарнасць тых ведаў, якія маглі б даць нам архівы лютэранскіх парафій.
У гэтым сэнсе карысць і цікавасць для нас уяўляюць добра захаваныя (у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве) і ўжо даволі папулярныя сярод даследчыкаў генеалогіі матэрыялы Аднадзённага школьнага перапісу, праведзенага 18 студзеня 1911 г., па Віленскай навучальнай акрузе, да якой, як вядома, з 1864 г. адносіліся ўсе беларуска-літоўскія губерні – Віцебская, Магілёўская, Мінская, Гродзенская, Віленская і Ковенская. Перапіс ахапіў толькі пачатковыя вучылішчы (школы), але быў праведзены Міністэрствам народнай асветы ў маштабах усёй імперыі і ў дарэвалюцыйны час не меў аналагаў па ўзроўні даследавання стану пачатковай адукацыі.
Да гэтакіх навучальных устаноў адносіўся параўнальна нешматлікі тып пачатковых вучылішчаў – «іншаслаўныя» («іншародніцкія»), у склад якіх уваходзілі парафіяльныя школы пры лютэранскіх кірхах. Яны падпарадкоўваліся Міністэрству народнай асветы, але з улікам канфесійнай спецыфікі. Па сутнасці, гэта былі лютэранскія народныя школы з агульнаадукацыйнай праграмай і выкладаннем веравучэння свайго вызнання. На момант правядзення школьнага перапісу 1911 г. ва ўсёй Віленскай навучальным акрузе такіх навучальных устаноў аказалася толькі дзесяць (Однодневная перепись начальных школ в империи, произведенная 18 января 1911 года. Вып. VIII (10): Виленский учебный округ. Губернии: Виленская, Витебская, Гродненская, Ковенская, Минская и Могилевская / Редакция В.И. Покровского. Санкт-Петербург: Типография Т-ва «Екатерингофское печатное дело», 1914. Ч. II. С. 38).
![Лютэранская царква ў Віцебску па вуліцы Ніжне-Пятроўскай, [1904–1909 гг.]. Паштоўка выдання пісчапапяровай крамы Ш.З. Яхніна ў Віцебску. Крыніца лічбавай копіі](https://static.wixstatic.com/media/86b020_7d345cde9bd3452bb94f9be67c8529da~mv2.jpg/v1/fill/w_980,h_607,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,enc_avif,quality_auto/86b020_7d345cde9bd3452bb94f9be67c8529da~mv2.jpg)
Наша публікацыя прысвечаная персанальнаму складу навучэнцаў і, у меншай ступені, настаўнікаў лютэранскай пачатковай школы ў губернскім горадзе Віцебску, або, як яна афіцыйна называлася ў самім перапісе, Віцебскага евангелічна-лютэранскага царкоўна-парафіяльнага вучылішча (рус. Витебское евангелическо-лютеранское церковно-приходское училище). Але спачатку дадзім невялікую гістарычную даведку пра Віцебскую лютэранскую царкву, з дзейнасцю якой было непарыўна звязана функцыянаванне гэтай навучальнай установы пры ёй.
Віцебская евангелічна-лютэранская царква, або Віцебская кірха, з’яўлялася цэнтрам духоўнага жыцця лютэран Віцебскай губерні, пераважна немцаў і латышоў па паходжанні. Лютэранская супольнасць у Віцебску існавала яшчэ ў XVI ст., але пачатак інстытуцыяналізацыі парафіяльнага жыцця віцебскіх лютэран быў пакладзены толькі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, у зусім іншых рэаліях. Ажыццяўляемыя новым імператарам Паўлам I адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні, у ходзе якіх у 1796 г. створана адзіная Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, пацягнулі за сабой і кансалідацыю хрысціянскіх канфесій. Так была афіцыйна заснавана Полацка-Віцебская лютэранская парафія, што ахоплівала тэрыторыю ўсёй Беларускай (з 1802 г. – Віцебскай) губерні, з рэзідэнцыяй яе пастара ў павятовым горадзе Полацку, дзе ў лютэран з’явіўся ўласны царкоўны будынак (лютэранская супольнасць у Полацку таксама вядомая з XVI ст., а ў 1776–1796 гг. Полацк быў адміністрацыйным цэнтрам губерні/намесніцтва).
У 1830-я гг. Віцебская гарадская дума перадала лютэранскай супольнасці зямельны ўчастак з комплексам пабудоў скасаванага піярскага кляштара па аднайменнай (Піярскай) вуліцы. У мураваным будынку былога піярскага касцёла Маці Божай Шкаплернай была ўладкавана кірха, якую асвяцілі як лютэранскую ў траўні 1839 г. З таго часу ў распараджэнні віцебскіх лютэран знаходзіўся ўласны царкоўны будынак. Пасля моцнага пажару ў траўні 1850 г. ён быў адноўлены, у тым ліку на сродкі патрона кірхі – вядомага віцебскага лекара Карла УРАНГЕЛЯ фон ГЮБЕНТАЛЯ (часам яго не зусім карэктна называюць «главой витебской лютеранской общины»).

У 1880 г. адбылася істотная царкоўная рэарганізацыя. Лютэранскае насельніцтва пяці паветаў Віцебскай губерні – Дынабургскага (без павятовага горада і мястэчка Крэйцбурга, у якіх ужо дзейнічалі свае лютэранскія парафіі), Дрысенскага, Люцынскага, Рэжыцкага і Себежскага – выйшла з-пад юрысдыкцыі Віцебскай кірхі і ўтварыла асобную Стружана-Стэрнянскую лютэранскую парафію, а рэзідэнцыя пастара («губернскага прапаведніка») Полацка-Віцебскай парафіі была перанесена з Полацка ў Віцебск. Парафія стала Віцебска-Полацкай з паніжэннем статусу Полацкай кірхі Святой Марыі да філіяльнай. У другой палове 1880-х гг. пры Віцебскай кірсе пабудаваны пастарат і з’явіліся новыя парафіяльныя могілкі. Нарэшце, у 1898 г. лютэранскае насельніцтва Полацкага і Лепельскага паветаў было вылучана са складу Віцебска-Полацкай парафіі ў пастаянную Полацкую ад’юнктуру (ад’юнкт – памочнік парафіяльнага пастара, у 1880 г. пераехаў з Віцебска ў Полацк). З таго часу замест падвойнай лютэранскай парафіі існавалі дзве самастойныя – Віцебская і Полацкая парафіі, якія як паўнавартасныя царкоўна-адміністрацыйныя адзінкі праіснавалі да 1921 і 1919 гг. адпаведна. На зыходзе 1890-х гг. будынкі Віцебскай кірхі і школьнага дома пры ёй былі перабудаваны з павелічэннем плошчы.

К пачатку ХХ ст., пасля ўсіх рэарганізацый, Віцебская парафія ўключала ў сябе лютэранскае насельніцтва Віцебскага, Гарадоцкага, Веліжскага і Невельскага паветаў. З 1860-х гг. у парафію сістэматычна ўліваліся масы латышскіх перасяленцаў-лютэран з Курляндскай і Ліфляндскай губерняў. У выніку, на тэрыторыі парафіі Віцебскай кірхі з’явіліся латышскія земляробчыя калоніі: у Гарадоцкім павеце – Горкі, Любанеўшчына, Паташня, Прыбыткава; у Віцебскім павеце – Гладанікі, Пуцілава, Вялікія і Малыя Храпавічы, Шульцава; у Веліжскім павеце – Хіліна. Далучаліся да царкоўнага жыцця таксама наёмныя рабочыя і рамеснікі з Прусіі і остзейскіх губерняў. Таму па сваім этнічным абліччы гэта стала сапраўды змяшаная нямецка-латышская парафія.
Віцебская кірха па вуліцы Ніжне-Пятроўскай (з 1922 г. – Каменева, з 1927 г. – Камсамольскай) функцыянавала да 1930 г., пакуль яе не адабралі ў вернікаў пад клуб. Будынак быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны і на мяжы 1950–1960-х гг. канчаткова знесены (сёння на гэтым месцы знаходзяцца пабудовы ў раёне перасячэння вуліц Савецкай Арміі і Камсамольскай у Віцебску).

Статыстычнае абследаванне пачатковых вучылішчаў у межах школьнага перапісу 1911 г. прадугледжвала запаўненне трох формаў:
А. «Общие сведения об училище» (Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 567. Воп. 1. Спр. 1903. Арк. 172–173 адв.).
Б. «Сведения об учащих» (настаўніках) (Там жа. Арк. 174, 175, 187).
В. «Именной список учащихся, присутствовавших при переписи». (Там жа. Арк. 176–186).
І хоць для нашай публікацыі цікавасць уяўляе, перш за ўсё, спіс навучэнцаў, інфармацыя з першых дзвюх форм таксама значная, паколькі ў адкрытых крыніцах і літаратуры звесткі пра лютэранскую парафіяльную школу ў Віцебску мінімальныя і абмежаваныя. Назавем самае істотнае.
Віцебскае евангелічна-лютэранскае царкоўна-парафіяльнае вучылішча заснавана ў 1878 г. (у «Памятной книжке Витебской губернии» на 1884 г., а затым у артыкуле віцебскага даследчыка Андрэя Герберга пазначана, што ў 1879 г.), яго апошняе пераўтварэнне адбылося ў 1907 г. Функцыю папячыцельства пры вучылішчы выконвала царкоўная рада Віцебскай кірхі. Поўны курс навучання доўжыўся 5 гадоў (пачыналася ў жніўні і сканчалася ў траўні). Вучылішча складалася з 3-х класаў (раней – з 2-х) і VII асноўных аддзяленняў (груп). Навучанне было платным – 12 руб. у год з аднаго вучня, хаця ў 1910/1911 г. 10 са 110 вучняў за навучанне не плацілі. Акрамя агульнаадукацыйных прадметаў (руская, латышская і нямецкая мовы, чытанне і пісьмо, арыфметыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, чыстапісанне) і Закона Божага, тымі ж настаўнікамі дадаткова выкладаліся спевы, рукадзелле і чарчэнне з маляваннем. Вучылішча размяшчалася ў пабудаваным у 1899 г. асобным будынку (там жа знаходзілася кватэра арганіста), побач з кірхай. Для заняткаў выкарыстоўваліся 3 пакоі, у будынку таксама меліся 4 спальні, 3 пакоі для настаўнікаў, кухня, сталовая і ўмывальны пакой. У двары вучылішча знаходзіліся хлеў, прыбіральня і «месца для гульняў на вольным паветры». Пры вучылішчы быў уладкаваны інтэрнат на 60 дзяцей (30 хлопчыкаў і 30 дзяўчынак), якім у 1910/1911 г. карысталіся 54 чалавекі.

На момант школьнага перапісу 1911 г. абавязкі папячыцеля Віцебскага лютэранскага парафіяльнага вучылішча выконваў Якаў Пятровіч КРЭЙВАЛЬД (рус. КРЕЙВАЛЬД). Настаўнікаў было трое (у квадратных дужках пададзена інфармацыя, атрыманая намі з дадатковых крыніц):
ЗАЛЬЦМАН Рычард-Марцін Іванавіч (каля 1881 г. нар.) – выхадзец з латышскамоўных сялян, лютэранін, выпускнік Санкт-Пецярбургскай земскай настаўніцкай школы (1905), затым настаўнік, з 1910 г. выкладчык агульнаадукацыйных прадметаў, спеваў і законавучыцель Віцебскага евангелічна-лютэранскага царкоўна-парафіяльнага вучылішча, арганіст Віцебскай кірхі, жанаты.
ОЗАЛ (рус. ОЗОЛ) Эдгар Іванавіч (каля 1888 г. нар.) – выхадзец з латышскамоўных сялян, лютэранін, выпускнік Вялікалуцкага рэальнага вучылішча (1908), затым настаўнік, з 1910 г. выкладчык агульнаадукацыйных прадметаў, чарчэння і малявання Віцебскага евангелічна-лютэранскага царкоўна-парафіяльнага вучылішча, халасты.
ЗЭМЭЛЬ (рус. ЗЕМЕЛЬ) Нэлі-[Гартэнзія] Эрнэстаўна (каля 1887 г. нар.) – паходзіла з латышскамоўных мяшчан, лютэранка, выпускніца Рыжскай жаночай гімназіі Л.І. Тайлавай (1904), пазней настаўніца, з 1910 г. выкладчыца агульнаадукацыйных прадметаў і рукадзелля Віцебскага евангелічна-лютэранскага царкоўна-парафіяльнага вучылішча, [на 1911–1912 гг. настаўніца жаночай нядзельнай школы ў г. Віцебску], [на 1911–1912 гг. выкладчыца Віцебскай прыватнай гімназіі А.А. Варварынай], замужняя. [Верагодна, яе муж – ЗЭМЭЛЬ Эдмунд Хрысціянавіч, лютэранін, выпускнік Рыжскага палітэхнічнага інстытута (інжынер-будаўнік), з 22.03.1909 да 15.02.1916 малодшы архітэктар будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення (звольнены ад службы «паводле прашэння»), выкладчык Віцебскай прыватнай гімназіі А.А. Варварынай (з 1909 і на 1914 гг.), адстаўны калежскі асэсар].
Названыя тры асобы адсутнічаюць у спісе выкладчыцкага складу лютэранскага вучылішча, прадстаўленым у артыкуле віцебскага даследчыка Андрэя Герберга (Герберг А. Лютеранское вероисповедание среди латышского населения в Витебском регионе // Латыши и белорусы: вместе сквозь века. 2022. Вып. 11. С. 14–15), таму наш матэрыял служыць добрым дапаўненнем да гэтай працы і, больш за тое, дазваляе некалькі скарэктаваць сцвярджэнне яе аўтара пра тое, што «обучение детей в училище при кирхе было в руках немцев и русских, хотя постепенно стали встречаться и латышские фамилии» (Там жа. С. 15). На момант правядзення школьнага перапісу 1911 г. навучанне ў Віцебскім лютэранскім вучылішчы якраз цалкам знаходзілася ў руках латышоў-лютэран. Ды і апошні віцебскі лютэранскі пастар (з 1911 па 1921 гг.), Марцін Пятровіч ЦЭЛЬМІН (ЦЭЛЬМАН, ЦЭЛЬМІНЬШ), быў латышом.
Можна лічыць, што захаваныя матэрыялы школьнага перапісу даюць нам адносна поўнае ўяўленне пра персанальны склад навучэнцаў Віцебскага лютэранскага парафіяльнага вучылішча за 1910/1911 навучальны год, паколькі са 110 яго вучняў (48 хлопчыкаў і 62 дзяўчынак) на перапіс 18 студзеня 1911 г. не з’явіліся толькі двое хлопчыкаў (іх імёны засталіся невядомымі), дзяўчынкі ж былі перапісаныя цалкам. Гэта даволі значная ступень улічанасці, бо ў некаторых іншых установах Віленскай навучальнай акругі працэнт школьнікаў, не ахопленых перапісам, быў значна вышэйшы. Тым больш што правядзенне перапісу прыпала на перыяд эпідэміі шкарлятыны ў Віцебску і звязанага з ёй прыпынення заняткаў у лютэранскім вучылішчы.
Фармуляр бланка імяннога спісу вучняў, што прысутнічалі пры перапісе, уяўляў сабой таблічную форму з наступнымі палямі:

Як бачым, пазначэнне імя па бацьку вучня/вучаніцы пры правядзенні школьнага перапісу не прадугледжвалася – толькі імя і прозвішча. Усё ж у чыноўнікаў і службовых асоб, што распрацоўвалі і праводзілі перапіс, быў усебаковы статыстычны інтарэс, але, зразумела, не біяграфічны ці генеалагічны, таму набор персонаідэнтыфікуючых дадзеных зводзіўся да мінімуму. Зрэшты, у многіх выпадках нам удалося дапоўніць імя па бацьку, падвойныя і патройныя імёны, дадзеныя пры хрышчэнні, дакладны ўзрост і месца нараджэння навучэнцаў паводле метрычных кніг Віцебскай, Полацкай і Магілёўскай кірхаў.
Школьнікі перапісаныя ў сыходнай храналагічнай паслядоўнасці ад старшых аддзяленняў вучылішча да малодшых. Верагодна, большасць дадзеных пра іх была ўзятая з уліковай дакументацыі самога вучылішча, а апошняя графа – «Расстояние от дома до училища» – запаўнялася са слоў навучэнцаў, паколькі адзінкі вымярэння гэтай адлегласці пададзеныя ўперамешку то ў вёрстах, то ў хвілінах (выражэнне адлегласці ад дому да вучылішча часам хады, а не ў вёрстах, было для школьнікаў нават больш натуральным і жыццёвым, колькасці вёрстаў яны часта маглі ўвогуле не ведаць і не задумвацца пра яе).
Для больш аператыўнай візуальнай працы з публікуемым спісам школьнікаў мы размясцілі іх у алфавітным парадку – паводле першых літар прозвішча (такая форма падачы, на наш погляд, замяняе імянны паказальнік). Таблічную структуру мы таксама прыбралі, прадставіўшы ўсе неабходныя звесткі ў асобных імянных пазіцыях, у канец якіх (але перад звесткамі з дадатковых крыніц!) таксама перанеслі (з «нулявой» графы) парадкавы нумар навучэнцаў, прысвоены ім пры перапісе. Разам з тым, мы ўвялі ўласную ўмоўную суцэльную нумарацыю навучэнцаў, перагрупаваных у алфавітным парадку (яна пазначаная ў квадратных дужках над кожнай імянной пазіцыяй).
Высвятленне паводле метрычных кніг лютэранскіх парафій імёнаў па бацьку і дат нараджэння/хрышчэння многіх навучэнцаў прывяло да выяўлення паміж імі роднасных сувязяў, некаторыя школьнікі ідэнтыфікаваныя як браты і сёстры. Гэтая генеалагічная інфармацыя, а таксама шэраг іншых дадатковых звестак сведчаць пра тое, што для віцебскіх школьнікаў кірха і тэрыторыя пры ёй па вуліцы Ніжне-Пятроўскай з’яўляліся родным і звыклым месцам, у якім іх хрысцілі немаўлятамі і якое было цесна звязана з іх раннім дзяцінствам.

Апрача метрычных кніг, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі і Дзяржаўным гістарычным архіве Латвіі і даступныя ў лічбавых вобразах анлайн, крыніцамі дадатковых біяграфічных звестак пра навучэнцаў і іх сем’і паслужылі дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ): пасямейныя спісы віцебскіх мяшчан, спісы замежных падданых Віцебскай губерні, спісы гаспадарак на 1 студзеня 1925 г., пасяленныя спісы домагаспадароў паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г., інтэрнэт-рэсурсы: «Жертвы политического террора в СССР» (база дадзеных таварыства «Мемарыял» аб рэпрэсаваных грамадзянах СССР), «Сталинские списки» (база дадзеных таварыства «Мемарыял» аб грамадзянах СССР, рэпрэсаваных у 1936–1950 гг. паводле асабістай санкцыі І.В. Сталіна і яго бліжэйшых паплечнікаў), «Память народа» (база дадзеных Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны) і некаторая навуковая і даведачная літаратура. Звяртае на сябе ўвагу шырокая варыятыўнасць перадачы на рускай мове латышскіх і нямецкіх прозвішчаў у крыніцах.
Да ўсіх вызначаных месцаў (населеных пунктаў) нараджэння навучэнцаў, далейшага пражывання іх і іх бацькоў намі дадзена поўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць (у фармаце «воласць – павет – губерня» або «сельсавет – раён – акруга/вобласць»).
Уся прадстаўленая намі інфармацыя аб школьніках і іх сваяках з дадатковых крыніц, то бок якой няма ў самім школьным перапісе, змешчаная ў квадратных дужках. Прозвішчы і імёны, уключаючы варыятыўнасць іх напісання, намі перададзены ў тым выглядзе, у якім яны фігуруюць у крыніцах (рускамоўных), без перакладу іх на беларускую мову.
У сувязі з накіраванасцю школьнага перапісу 1911 г. на пачатковыя навучальныя ўстановы, сярод навучэнцаў Віцебскага лютэранскага парафіяльнага вучылішча ён ахапіў хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў, то бок пакаленне 1894–1903 гг. нараджэння (дзяўчынкі былі ў большасці). Як бачна з перапісу, нягледзячы на канфесійны характар навучальнай установы, вучыліся там не толькі лютэране, але і праваслаўныя з каталікамі (15 з 108 чалавек), і нават адна баптыстка. Этнічная прыналежнасць таксама розная, але, у асноўным, гэта латышы і немцы, некаторыя з якіх паходзілі з рускамоўных сем’яў. Паводле саслоўнай прыкметы большасць вучняў былі выхадцамі з сялян, з мяшчан – 26 і з купцоў – 3 чалавекі.
У 1920–1930-я гг. некаторыя з гэтых навучэнцаў, а таксама члены іх сем’яў (бацькі, браты, сёстры) стануць ахвярамі палітычных рэпрэсій – будуць сасланыя на Урал і ў Сібір, зняволеныя ў папраўча-працоўныя лагеры, прысуджаныя да смяротнага пакарання (у тым ліку ў межах «латышскай аперацыі»), пакінуўшы свае імёны на адных з самых трагічных старонак нашай гісторыі.
Ну а пакуль – у 1910/1911 навучальным годзе – латышы, немцы і рускія, пратэстанты, каталікі і праваслаўныя – усе мірна змяшчаліся за адной партай, слухаючы слова Божае і чалавечае, у слаўным горадзе на Заходняй Дзвіне. Як і мае быць у краі дружбы народаў.

Імянны спіс навучэнцаў Віцебскага евангелічна-лютэранскага царкоўна-парафіяльнага вучылішча (школы), якія прысутнічалі пры перапісе 18 студзеня 1911 г.
(Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 567. Воп. 1. Спр. 1903. Арк. 176–186)
[1]
АБРАМ Матильде [Микелевна]: 12 гадоў [нар. 20.03.1898], [ураджэнка маёнтка Лускінава Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 06.04.1898 у доме бацькоў землеарандатарам Марцінам Берзінгам, хрышчэнне зацверджана 28.06.1898 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 76. [Яе бацька – АБРАМ Микель, кравец у латышскай калоніі Шульцава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні (на 29.10.1895), землеарандатар у маёнтку Лускінава (на 28.06.1898)].
[2]
АПСИТ Эльза: 14 гадоў, дачка мяшчан, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца IV аддзялення (4-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 11.
[3]
БАГУЦКАЯ Ванда: 9 гадоў, дачка мяшчан, каталічка, мова ў сям’і – нямецкая, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 81.
[4]
БАЛОД Розалия [БАЛЛОД Розалия-Теодора Микелевна]: 11 гадоў [нар. 02.04.1899], [ураджэнка латышскай калоніі Шульцава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 19.04.1899 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 50.
[5]
БАРЗДАЙН Павел: 16 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань V аддзялення (5-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 4.
[6]
БАЯР [Минна]-Альвина [Яновна]: 11 гадоў [нар. 03.03.1900], [ураджэнка латышскай калоніі Абухава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 26.03.1900 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 73. [Яе бацька – БОЯР Иван (Ян) Петрович, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае на хутарах Абухава II Рудніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 5 чалавек].
[7]
БЕРЗИН Степан: 9 гадоў, сын сялян, праваслаўны, мова ў сям’і – руская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 100.
[8]
БЕРЗИН Эмилия: 11 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 68. [Магчыма, гэтай асобай была БЕРЗИН Эмилия-Берта Карловна (нар. 04.01.1898), ураджэнка пасёлка Лошнева Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, ахрышчаная 08.02.1898 у Віцебскай кірсе, дачка землеўладальніка].
[9]
БЕРЗИНЬ Оттилия: 11 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 49. [Магчыма, гэтай асобай была альбо БЕРЗИНГ Зельма-Оттилия Яновна (нар. 15.01.1900), ураджэнка маёнтка Лужына Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, ахрышчаная 25.02.1900 у доме бацькоў царкоўным старастам Андрэсам Балодам (хрышчэнне зацверджана 21.05.1900 пастарам Віцебскай кірхі), альбо БЕРЗИНГ Анна-Оттилия-Зельма Петровна (нар. 05.04.1900), ураджэнка латышскай калоніі Выдрэя Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, ахрышчаная 21.05.1900 у Віцебскай кірсе].
[10]
БИРКЕНФЕЛЬД Минна [Андресовна]: 10 гадоў [нар. 28.01.1901], [ураджэнка латышскай калоніі Шульцава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 30.01.1901 у доме бацькоў купцом Юрысам Тэгау, хрышчэнне зацверджана 29.04.1901 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 10 хвілінах ад школы, № 84.
[11]
БЛУМ Лидия: 8 гадоў, дачка сялян, праваслаўная, мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 87. [Магчыма, гэтай асобай была БЛЮМ Лидия Ивановна, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латышка, якая пражывае на хутары Малая Выдрэя Выдрэйскага сельсавета Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 4 чалавек].
[12]
БРУШКИС Фрид [БРУШКЕ Фридрих Мартинович]: 11 гадоў [нар. 26.09.1899], [ураджэнец маёнтка Бычкова Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 21.11.1899 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань II аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 30, [жыхар хутара Шульцава Рудніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР, прысуджаны 10.03.1930 «тройкай» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі і ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі]. [Яго бацька – БРУШКЕ (БРУШКИС) Мартин Андреевич, землеарандатар у маёнтках Казічава (на 19.03.1895) і Бычкова (на 25.05.1897 і 21.11.1899) Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае на хутары Шульцава Рудніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 7 чалавек].
[13]
БУХБИНДЕР Пётр-[Вольдемар] Иванович: 13 гадоў [нар. 15.10.1896], [ураджэнец латышскай калоніі Абухава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 24.11.1896 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань III аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 33, [паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае на хуторах Абухава II Рудніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 2 чалавек].
[14]
ВАСИЛЕВСКАЯ Минна [Кришевна]: 15 гадоў [нар. 17.01.1895], [ураджэнка латышскай калоніі Белае Замшанскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 19.03.1895 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 74. [Яе бацька – ВАССИЛЕВСКИЙ Криш, «слуга» ў латышскай калоніі Белае (на 19.03.1895), служачы Рыга-Арлоўскай чыгункі на станцыі Старое Сяло Старасельскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні (на 29.06.1903)].
[15]
ВИТОЛ Карл-[Вольдемар] [Павлович]: 9 гадоў [нар. 25.08.1901], [ураджэнец вёскі Красінка Руднянскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 30.09.1901 у Аршанскім павеце Фрыдрыхам Калнінем, хрышчэнне зацверджана пастарам Магілёўскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 60.
[16]
ВИТТЕ Ганс Германович: 13 гадоў, сын мяшчан, каталік, мова ў сям’і – нямецкая, вучань III аддзялення (2-гі год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 32.
[17]
ВИТТЕ Маргарита: 10 гадоў, дачка мяшчан, каталічка, мова ў сям’і – нямецкая, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 51.
[18]
ВИТТЕ Фриц: 12 гадоў, сын мяшчан, лютэранін, мова ў сям’і – нямецкая, вучань II аддзялення (2-гі год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 24.
[19]
ВИТТЕРУНГ Карл-[Альфред] [Петрович]: 8 гадоў [нар. 06.08.1903], [ураджэнец латышскай калоніі Пуцілава Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 28.09.1903 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 105. [Яго бацька – ВИТТЕРУНГ (ВИТРУНГ) Пётр Яковлевич, лютэранін, землеўладальнік у маёнтках Малое Пуцілава (на 21.05.1895), Мілавіды (на 24.06.1897) і Пуцілава (на 26.06.1902 і 28.09.1903) Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае ў фальварку Гараватка Даўжанскага сельсавета Кузняцоўскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 3 чалавек].
[20]
ГАЙЛИТ Мильда-[Паулина] [Рейновна]: 11 гадоў [нар. 20.08.1899], [ураджэнка латышскай калоніі Матушова Лёзненскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 19.09.1899 у доме бацькоў царкоўным старастам Адамам Паўкшанам, хрышчэнне зацверджана 21.11.1899 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (2-гі год), пражывае ў 5 хвілінах ад школы, № 95.
[21]
ГЕЙДАН Мильда: 13 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца IV аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці 2 вёрстаў ад школы, № 15.
[22]
ГЕХТ Гертруда-[Маргарита-Эрика] [Иогановна-Генриховна-Фридриховна-Людвиговна]: 11 гадоў [нар. 13.01.1899], [ураджэнка г. Віцебска], дачка [віцебскіх] мяшчан, лютэранка [ахрышчана 14.02.1899 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – нямецкая, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае на адлегласці 6 вёрстаў ад школы, № 71. [Пра яе сястру гл. у пазіцыі 23]. [Яе бацька – ГЕХТ Иоган-Генрих-Фридрих-Людвиг (каля 1856 г. нар.), ураджэнец г. Кёнігсберга, лютэранін, віцебскі мешчанін, «машыніст у Віцебску» (на 12.10.1895 і 14.02.1899), слесар на Рыга-Арлоўскай чыгунцы пры станцыі Магілёў (на 25.02.1904), «слесар і машыніст у Віцебску» (на 14.01.1906), памёр 14.01.1906 ад катару страўніка].
[23]
ГЕХТ Мария-[Амалия-Антония] [Иогановна-Генриховна-Фридриховна-Людвиговна]: 16 гадоў [нар. 22.07.1895], [ураджэнка г. Віцебска], дачка [віцебскіх] мяшчан, лютэранка [ахрышчана 12.10.1895 у доме бацькоў пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – нямецкая, вучаніца III аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці 6 вёрстаў ад школы, № 45. [Пра яе бацьку і сястру гл. у пазіцыі 22].
[24]
ГИПЕЛ Ольга: 12 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца IV аддзялення (3-ці год), пражывае на адлегласці ¾ вярсты ад школы, № 14.
[25]
ГИРОДСКАЯ Аделя: 13 гадоў, дачка сялян, каталічка, мова ў сям’і – руская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 22.
[26]
ГИРОДСКИЙ Антон Есипович: 12 гадоў, сын сялян, каталік, мова ў сям’і – руская, вучань III аддзялення (4-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 36.
[27]
ГЛУСИН Август: 14 гадоў, сын сялян, праваслаўны, мова ў сям’і – латышская, вучань III аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 38.
[28]
ДАМБЕ Эдуард [Августович]: 11 гадоў [нар. 17.10.1898], [ураджэнец г. Віцебска], сын [віцебскіх] мяшчан, лютэранін [ахрышчаны 11.11.1898 у пастараце Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучань IV аддзялення (3-ці год), пражывае на адлегласці 1¼ вярсты ад школы, № 21, [падлягаў прызыву на ваенную службу ў 1919 г.]. [Яго бацька – ДАМБЕ (ДАМБ) Август Петрович (нар. 01.08.1852), ураджэнец Ліфляндскай губерні, віцебскі мешчанін, домаўладальнік у Віцебску, памёр 24.08.1901 ад вадзянкі].
[29]
ДОБРОЙС Иван [ДОБРАЙС Янис Бренцевич]: 12 гадоў [нар. 23.06.1898], [ураджэнец вёскі Астраўляны Казянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні], сын мяшчан, лютэранін [ахрышчаны 30.08.1898 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань IV аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 20. [Яго бацька – ДОБРАЙС Бренц, лютэранін, ляснік у вёсцы Астраўляны (на 30.08.1898)].
[30]
ЕФИМОВ Александр: 13 гадоў, сын мяшчан, праваслаўны, мова ў сям’і – руская, вучань II аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 29.
[31]
ЗАРИНЬ Иван: 11 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 59. [Магчыма, гэтай асобай быў ЗАРИН Ян-Артур Мартинович (нар. 23.07.1899), ураджэнец вёскі Кісялёўка Руднянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, ахрышчаны 05.09.1899 у Віцебскай кірсе, сын землеўладальніка].
[32]
ЗАРИНЬ Марта: 12 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 56.
[33]
ЗВИРГЗД Кристине-[Матильде] [Ивановна]: 12 гадоў [нар. 16.09.1898], [ураджэнка латышскай калоніі Шульцава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 17.10.1898 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 72. [Яе бацька – ЗВИРГЗД Иван Яковлевич, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае на хутары Шульцава Рудніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 3 чалавек].
[34]
ЗЕМИТ Иван: 16 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань V аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 3.
[35]
ЗЕМИТ Эмилия: 14 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца V аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 6.
[36]
ИСИН Эдуард [ИСИНГ Карл-Эдуард Андресович]: 11 гадоў [нар. 15.12.1899], [ураджэнец маёнтка Княжыца Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 30.01.1900 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 58.
[37]
КАЛВАН Аустра [Колван Аустра-Катарине Якобовна]: 9 гадоў [нар. 24.08.1901], [ураджэнка маёнтка Лужасна Мішкаўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 02.10.1901 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 65. [Яе бацька – КАЛВАН (КОЛВАН) Якоб, лютэранін, аканом маёнтка Лужасна (на 02.10.1901 і 12.08.1903)].
[38]
КАЛВАН Лиллия: 12 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца IV аддзялення (4-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 12.
[39]
КАЛВАН Мета: 14 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца IV аддзялення (4-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 10.
[40]
КАЛНЫНЬ Марта [КАЛЬНИН Марта-Александра Давовна]: 10 гадоў [нар. 11.09.1899], [ураджэнка сяла Каралёва Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 07.11.1899 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 42. [Яе бацька – КАЛЬНИН Дав, лютэранін, млынар у сяле Каралёва (на 07.11.1899)].
[41]
КИОДЕР Лида [Кидерс Лида-Мария Янисовна]: 13 гадоў [нар. 06.01.1898], [ураджэнка г. Віцебска], дачка мяшчан, лютэранка [ахрышчана 24.01.1898 у пастараце Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 40. [Яе бацька – КИДЕРС Янис, лютэранін, рабочы ў латышскай калоніі Шульцава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні (на 14.05.1895), «каваль у Віцебску» (на 24.01.1898; на 13.09.1903), «каваль на параходзе ў Віцебску» (на 01.02.1900)].
[42]
КЛАВИНЬ Карл [КЛАВИНГ Карл-Вольдемар Петрович]: 12 гадоў [нар. 14.10.1898], [ураджэнец маёнтка Караміды Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 15.11.1898 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань II аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 28.
[43]
КОРОЛЬ Лидия: 13 гадоў, дачка мяшчан, лютэранка, мова ў сям’і – нямецкая, вучаніца IV аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці ¾ вярсты ад школы, № 17.
[44]
ЛАЦ Гуго: 9 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 5 хвілінах ад школы, № 88.
[45]
ЛЕПИН Альвина: 12 гадоў, дачка сялян, праваслаўная, мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), «жыве пры школе», № 94. [Магчыма, гэтай асобай была ЛЕЕПИНГ Альвине Янисовна (нар. 08.05.1900), ураджэнка латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, ахрышчаная 18.06.1900 у Віцебскай кірсе, дачка землеўладальніка].
[46]
ЛЕПИН Ольга: 10 гадоў, дачка сялян, праваслаўная, мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), «жыве ў школе», № 93.
[47]
ЛЕПИН Паулина: 12 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 70. [Магчыма, гэтай асобай была ЛЕПИНГ Паулине-Леонтине Петровна (нар. 24.01.1897), ураджэнка латышскай калоніі Пуцілава Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, ахрышчаная 10.04.1897 у Віцебскай кірсе, дачка землеарандатара].
[48]
ЛЕПИНЬ Наталия: 12 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – руская, вучаніца V аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 9.
[49]
ЛИЙЦ Эмилия: 8 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 89.
[50]
ЛИЙЦ Эмма: 11 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 64. [Магчыма, гэтай асобай была ЛИЦИТ Эмма Рейновна (нар. 05.11.1899), ураджэнка маёнтка Горбава Дабрамыслянскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, ахрышчаная 08.11.1899 у доме бацькоў землеарандатарам Андрэсам Пурынгам (хрышчэнне зацверджана 27.05.1901 пастарам Віцебскай кірхі)].
[51]
ЛИЙЦИТ Альберт Андреевич: 12 гадоў [нар. 20.01.1898], [ураджэнец маёнтка Горбава Дабрамыслянскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 25.07.1898 у маёнтку Горбава землеарандатарам Рэйнам Ліцытам, хрышчэнне зацверджана 25.07.1899 пастарам Магілёўскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучань III аддзялення (3-ці год), пражывае ў 10 хвілінах ад школы, № 34. [Яго бацька – ЛИЦИТ Андрей (Андрес) Янович (нар. 29.05.1862), віцебскі мешчанін, лютэранін, «буфетчык у Віцебску» (на 26.07.1894), землеарандатар (на 25.07.1898)].
[52]
ЛУС Лиза [Фрицевна]: 12 гадоў [нар. 08.03.1898], [ураджэнка маёнтка Горбава Дабрамыслянскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 03.04.1898 у маёнтку Горбава Адамам Трувэ, хрышчэнне зацверджана пастарам Магілёўскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 46. [Пра яе брата гл. у пазіцыі 54]. [Яё бацька – ЛУС Фриц, лютэранін, «працаўнік» (на 03.04.1898), «паштальён» (на 02.04.1900), «селянін» (на 09.02.1904)].
[53]
ЛУС Оскар [ЛУССА Оскар-Фрейдиберт Карлисович; ЛУС Александр Карпович]: 9 гадоў [нар. 16.03.1902], [ураджэнец латышскай калоніі Жыліншчына Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 28.04.1902 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), «жыве ў школе», № 92, [беспартыйны, пражываў у пасёлку Талмачоўка Варашылаўскага раёна горада Горкага РСФСР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (прызваны ў сакавіку 1942 г., прапаў без вестак у жніўні 1943 г.; старшы сяржант, камандзір аддзялення 410-га асобнага кулямётнага артылерыйскага батальёна, 29.10.1945 узнагароджаны (пасмяротна?) медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.»)]. [Пра яго сястру гл. у пазіцыі 55]. [Яго жонка – ШЮТЦ Евгения Владимировна (на 29.06.1946)]. [Яго бацька – ЛУС (ЛУССА) Карл (Карлис-Адольф) Андреевич (1871 г. нар.), ураджэнец г. Мітавы, лютэранін, на 28.04.1902 землеўладальнік у латышскай калоніі Жыліншчына, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае на хутары Жыліншчына Крынкаўскага сельсавета Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 5 чалавек, арыштаваны 23.11.1929 па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці і прысуджаны 13.01.1930 Калегіяй АДПУ да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў з заменай на 5 гадоў высылкі з канфіскацыяй маёмасці, загадчык малочна-таварнай фермы ў пасёлку Станамыс Качоўскага раёна Свярдлоўскай вобласці РСФСР, арыштаваны 03.11.1937 і прысуджаны 05.12.1937 да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі і дзейнасці ў складзе контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі, расстраляны 15.12.1937].
[54]
ЛУС Роберт [Фрицевич]: 10 гадоў [нар. 26.03.1900], [ураджэнец урочышча Выдрыца Высоцкай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 02.04.1900 ва ўрочышчы Выдрыца Готлібам Шкендэрам, хрышчэнне зацверджана пастарам Магілёўскай кірхі], мова ў сям’і – руская, вучань II аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 25. [Пра яго бацьку і сястру гл. у пазіцыі 52].
[55]
ЛУС Розалия [ЛУССА Антония-Розалия Карлисовна]: 10 гадоў [нар. 27.01.1900], [ураджэнка латышскай калоніі Жыліншчына Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 06.02.1900 у доме бацькоў наглядчыкам Крыш’янам Цітарам, хрышчэнне зацверджана 19.03.1900 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), «жыве ў школе», № 91. [Пра яе бацьку і брата гл. у пазіцыі 53].
[56]
МЕЙМУРТ Эльвира: 11 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 48.
[57]
ОЗОЛИНЬ [Альма]-София [Мартиновна]: 8 гадоў [нар. 18.08.1902], [ураджэнка латышскай калоніі Выдрэя Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 30.08.1902 у доме бацькоў землеўладальнікам Канстанцінам Клавінгам, хрышчэнне зацверджана 11.05.1903 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 79. [Пра яе сясцёр гл. у пазіцыях 58–59]. [Яе бацька – ОЗОЛИН(Ь) Мартин, лютэранін, «купец» (на 09.05.1899; на 30.08.1902) і «землеўладальнік» (на 14.05.1900) у латышскай калоніі Выдрэя].
[58]
ОЗОЛИНЬ Эмилия [Мартиновна]: 11 гадоў [нар. 21.12.1899], [ураджэнка латышскай калоніі Выдрэя Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 15.01.1900 у доме бацькоў царкоўным старастам Канстанцінам Клавінгам, хрышчэнне зацверджана 14.05.1900 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 67. [Пра яе бацьку і сясцёр гл. у пазіцыях 57 і 59].
[59]
ОЗОЛЫНЬ Зельма-[Лавизе] [Мартиновна]: 13 гадоў [нар. 23.11.1898], [ураджэнка латышскай калоніі Выдрэя Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 26.12.1898 у доме бацькоў царкоўным старастам Канстанцінам Плавінгам, хрышчэнне зацверджана 09.05.1899 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 47. [Пра яе бацьку і сясцёр гл. у пазіцыях 57–58].
[60]
ОЗОЛЫНЬ Лидия: 13 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца V аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 5. [Магчыма, гэтай асобай была ОЗОЛИНГ Алида-Эмма Петровна (нар. 24.07.1897), ураджэнка г. Віцебска, дачка «служачага чыгункі ў Віцебску», ахрышчаная 31.07.1897 у пастараце Віцебскай кірхі].
[61]
ОЗОЛЫНЬ Мильда: 13 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 54. [Верагодна, гэтай асобай была ОЗОЛИНГ Ольга-Милда Мартиновна (нар. 07.05.1897), ураджэнка латышскай калоніі Крынкі Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні, ахрышчаная 25.05.1897 у Віцебскай кірсе, дачка «трымальніка карчмы ў Крынках»].
[62]
ОСИС Евгения: 11 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 90.
[63]
ОШЕНЕК Карл [ОШНЕЕК Карл-Эдуард Янович]: 10 гадоў [нар. 26.09.1899], [ураджэнец маёнтка Тэкленвіль Андрэеўскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 07.11.1899 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 57.
[64]
ОШНЕК Паулина: 12 гадоў, дачка сялян, праваслаўная, мова ў сям’і – латышская, вучаніца V аддзялення (4-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 7.
[65]
ПЕНЬГЕРОТ Карл-[Арнольд] [Иванович]: 15 гадоў [нар. 03.12.1895], [ураджэнец латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], сын мяшчан, лютэранін [ахрышчаны 11.02.1896 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань V аддзялення (5-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 2, [жыхар працоўнага пасёлка Чунь-Чош Таборынскага нацыянальнага беларускага раёна Свярдлоўскай вобласці РСФСР, пілапраў Таборынскага леспрамгаса, арыштаваны 04.12.1937 і расстраляны 07.02.1938]. [Яго бацька – ПЕНГЕРОТ (ПИНГЕРОТ) Иван (Янис) Андреевич, лютэранін, землеўладальнік у латышскай калоніі Лявентава, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае ў вёсцы Лявонтава Машканскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 6 чалавек].
[66]
ПЕТЕРСОН Карл: 13 гадоў, сын мяшчан, лютэранін, мова ў сям’і – нямецкая, вучань III аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 108. Адзначана на палях: «З’явіўся ў вучылішчы 20 студзеня».
[67]
ПОРЕТ Мария: 10 гадоў, дачка сялян, баптыстка, мова ў сям’і – «лютэранская», вучаніца II аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 53.
[68]
РИМАН Арвид: 11 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань II аддзялення (1-шы год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 62.
[69]
РИМАН Иван [РИМАН Янис Янисович]: 10 гадоў [нар. 13.12.1900], [ураджэнец г. Віцебска], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 07.01.1901 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань II аддзялення (1-шы год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 63. [Пра яго сястру гл. у пазіцыі 70]. [Яго бацька – РИМАН Янис, лютэранін, кандуктар Рыга-Арлоўскай чыгункі ў Віцебску (на 28.08.1894 і 07.01.1901)].
[70]
РИМАН [Эмилия]-Луция [Янисовна]: 13 гадоў [нар. 17.03.1897], [ураджэнка г. Віцебска], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 25.05.1897 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца IV аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці 2 вёрстаў ад школы, № 16. [Пра яе бацьку і брата гл. у пазіцыі 69].
[71]
РОЗИТ Эмилия: 10 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 69.
[72]
САУЛИТ Мария: 13 гадоў, дачка сялян, праваслаўная, мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 55.
[73]
САУЛИТ [Альма]-Мария [Яновна]: 9 гадоў [нар. 10.11.1901], [ураджэнка вёскі Шчарбакі Казянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні], дачка мяшчан, лютэранка [ахрышчана 22.02.1902 у доме бацькоў настаўнікам Э. Гюнтэрам, хрышчэнне зацверджана 16.06.1902 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – руская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 82. [Пра яе брата гл. у пазіцыі 74]. [Яе бацька – САУЛИТ Ян, лютэранін, млынар у засценку Аляксандраўка Шчарбінскай воласці Віцебскага павета (на 15.03.1898) і вёсцы Шчарбакі Казянскай воласці Гарадоцкага павета (на 16.06.1902) Віцебскай губерні].
[74]
САУЛИТ Роберт Иванович: 11 гадоў, сын мяшчан, лютэранін, мова ў сям’і – руская, вучань III аддзялення (3-ці год), пражывае на адлегласці ¾ вярсты ад школы, № 31. [Магчыма, гэтай асобай быў САУЛИТ Константин-Рудольф Янович (нар. 17.01.1898), ураджэнец засценка Аляксандраўка Шчарбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, ахрышчаны 15.03.1898 у Віцебскай кірсе, пра бацьку і сястру якога ідзе гаворка ў пазіцыі 73].
[75]
СЕРМУКЕЛ[ИС] Альфред [СЕРМУКЛС Алфред Янович]: 11 гадоў [нар. 02.01.1901], [ураджэнец латышскай калоніі Юмордзін Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 06.01.1901 у доме бацькоў землеўладальнікам Андрэсом Гракам, хрышчэнне зацверджана 27.05.1901 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – руская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 98. [Пра яго сястру гл. у пазіцыі 76].
[76]
СЕРМУКЕЛИС Лидия [СЕРМУКЛС Лида-Анна Яновна]: 8 гадоў [нар. 27.06.1903], [ураджэнка латышскай калоніі Пуцілава Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 10.08.1903 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – руская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 97. [Пра яе брата гл. у пазіцыі 75].
[77]
СНЕДЗЕ Вера [Петровна]: 10 гадоў [нар. 11.11.1900], [ураджэнка г. Веліжа], дачка мяшчан, лютэранка [ахрышчана 26.08.1901 у Полацкай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (2-гі год), пражывае ў 30 хвілінах ад школы, № 77. [Пра яе брата і сястру гл. у пазіцыях 78–79]. [Яе бацька – СНЕДЗЕ (СНИЭДЗЕ) Пётр, лютэранін, «жандармскі ўнтэр-афіцэр» у г. Веліжы (на 01.08.1898 і 25.07.1899) і г. Полацку (на 26.08.1901)].
[78]
СНЕДЗЕ Иван Петрович: 11 гадоў [нар. 12.05.1899], [ураджэнец г. Веліжа], сын мяшчан, лютэранін [ахрышчаны 25.07.1899 у г. Веліжы пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучань III аддзялення (3-ці год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 35. [Пра яго бацьку і сясцёр гл. у пазіцыях 77 і 79].
[79]
СНЕДЗЕ Эмилия [Петровна]: 13 гадоў [нар. 12.10.1897], [ураджэнка г. Веліжа], дачка мяшчан, лютэранка [ахрышчана 01.08.1898 у доме бацькоў пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца IV аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці ¾ вярсты ад школы, № 13. [Пра яе бацьку, сястру і брата гл. у пазіцыях 77–78].
[80]
СУДМАЛ Минна-[Паулина[ [Карловна]: 9 гадоў [нар. 11.01.1900], [ураджэнка латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 02.02.1900 у доме бацькоў царкоўным старастам Янам Лепінгам, хрышчэнне зацверджана 18.06.1900 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 104. [Пра яе братоў гл. у пазіцыях 81–82]. [Яе бацька – СУДМАЛ Карлис, землеарандатар у латышскай калоніі Лявентава (на 19.03.1895 і 02.02.1900)]. [Магчыма, яе старэйшы брат – СУДМАН Иван Карлович (1884 г. нар.), чарнарабочы Віцебскага трамвая, арыштаваны 23.09.1937 і прысуджаны 06.10.1937 «тройкай» да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі і дзейнасці ў складзе контррэвалюцыйнай групы, расстраляны 03.01.1938].
[81]
СУДМАЛ Роберт-[Александр] [Карлович]: 16 гадоў [нар. 25.01.1895], [ураджэнец латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 19.03.1895 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань V аддзялення (5-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 1, [касір Віцебскага дзяржбанка, арыштаваны 21.03.1930 і прысуджаны 16.06.1930 «тройкай» да расстрэлу па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці]. [Пра яго бацьку, сястру і братоў гл. у пазіцыях 80 і 82].
[82]
СУДМАЛ Эдуард [Карлович]: 10 гадоў [нар. 06.06.1898], [ураджэнец латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 29.07.1898 у пастараце Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 103, [жыхар рабочага пасёлка Кржыжаноўск (Ніжняя Губаха) Свярдлоўскай вобласці РСФСР, маляр Губахінскага коксахімічнага завода (найбуйнейшага ў СССР прадпрыемства па вытворчасці коксу), арыштаваны 06.01.1938 і прысуджаны 31.05.1938 да расстрэлу па абвінавачанні ў шпіянажы, расстраляны 20.07.1938]. [Пра яго бацьку, сястру і братоў гл. у пазіцыях 80–81].
[83]
ТАУРИНЬ Оскар: 12 гадоў, сын купцов, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань II аддзялення (3-ці год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 27.
[84]
ТАУРИТ Эрнст: 9 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 5 хвілінах ад школы, № 102.
[85]
ТРЕЙБЕРГ Мария: 8 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 75.
[86]
ТРЕСТЕР Эвальд [Фридрихович]: 12 гадоў [1898 г. нар.], [ураджэнец маёнтка Руенталь Руентальскай воласці Баўскага павета Курляндскай губерні], сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань II аддзялення (2-гі год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 23, [член Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), у першай палове 1920-х гг. служыў у рабоча-сялянскай савецкай міліцыі ў Віцебскай губерні, начальнік штаба Школы ваенізаванай пажарнай аховы НКУС СССР імя В.В. Куйбышава (пасёлак Стрэльна Ленінградскай вобласці РСФСР), арыштаваны 05.12.1937 і прысуджаны 17.01.1938 Камісіяй НКУС і Пракуратуры СССР да расстрэлу, расстраляны 22.01.1938 у г. Ленінградзе]. [Яго бацька – ТРЕСТЕР Фридрих, латыш, батрак у маёнтку Руенталь, адкуль у 1908 г. пераехаў у г. Віцебск, рабочы Віцебскага чыгуналіцейнага завода]. [Яго брат – ТРЕСТЕР Фриц Фридрихович (1893–1938), член Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) з 1918 г., начальнік Сталінскай (Прыдняпраўскай) чыгункі (са студзеня 1936 г. да верасня 1937 г.), кандыдат у члены ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Украіны (з чэрвеня да верасня 1937 г.), расстраляны 03.04.1938 у г. Днепрапятроўску].
[87]
УПИТ Иван [УПИТ Янис Никласович]: 14 гадоў [нар. 11.09.1897], [ураджэнец латышскай калоніі Шульцава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 26.10.1897 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань III аддзялення (4-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 37. [Яго бацька – УПИТ Николай (Никлас) Яковлевич, паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае на хутары Шульцава Рудніцкага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 2 чалавек].
[88]
ФЛЕЙШЕР Генрих-[Евгений] [Иванович]: 7 гадоў [нар. 28.10.1903], [ураджэнец г. Віцебска], сын мяшчан, лютэранін [ахрышчаны 25.12.1903 у доме бацькоў пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – нямецкая, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 20 хвілінах ад школы, № 107, [на 20.08.1919 рабочы дэпо Віцебскага трамвая]. [Яго бацька – ФЛЕЙШЕР Иоган-Мартин Христианович (Иван Христофорович) (каля 1870 г. нар.), ураджэнец г. Ансбаха ў Баварыі, германскі падданы, лютэранін, з 1898 г. пражываў у Расійскай імперыі, «Werkmeister» (на 23.02.1900 і 25.12.1903), «вагонны майстар» (на 01.05.1915) і загадчык (на 20.08.1919) дэпо Віцебскага трамвая].
[89]
ФРЕЙВАЛЬД Валлия-[Эльза] [Яковлевна]: 10 гадоў [нар. 10.11.1900], [ураджэнка г. Віцебска], дачка купцоў, лютэранка [ахрышчана 24.12.1900 у пастараце Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў 10 хвілінах ад школы, № 41. [Пра яе сястру гл. у пазіцыі 90]. [Яе бацька – ФРЕЙВАЛЬД (ПРЕЙВАЛЬД) Яков Петрович (нар. 11.09.1859), лютэранін, віцебскі мешчанін, купец, домаўладальнік у Віцебску].
[90]
ФРЕЙВАЛЬД Зельма-Александра [Яковлевна]: 7 гадоў [нар. 10.06.1903], [ураджэнка г. Віцебска], дачка купцоў, лютэранка [ахрышчана 13.07.1903 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 10 хвілінах ад школы, № 83. [Пра яе бацьку і сястру гл. у пазіцыі 89].
[91]
ФУРМАН Наталия-[Альбертина] [Петровна]: 11 гадоў [нар. 28.04.1899], [ураджэнка латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 30.05.1899 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 66. [Пра яе сястру і брата гл. у пазіцыях 92–93]. [Яе бацька – ФУРМАН Пётр, землеўладальнік у латышскай калоніі Лявентава (на 13.11.1894 і 08.07.1904)].
[92]
ФУРМАН [Анна]-Паулина [Петровна]: 15 гадоў [нар. 11.10.1894], [ураджэнка латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], дачка сялян, праваслаўная [ахрышчана 13.11.1894 у доме бацькоў землеўладальнікам Янам Лепінгам, хрышчэнне зацверджана пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца V аддзялення (4-ты год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 8. [Пра яе бацьку, сястру і брата гл. у пазіцыях 91 і 93].
[93]
ФУРМАН Эдуард [Петрович]: 13 гадоў [нар. 17.04.1897], [ураджэнец латышскай калоніі Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 11.05.1897 у доме бацькоў землеўладальнікам Янам Лепінгам, хрышчэнне зацверджана 08.06.1897 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучань III аддзялення (3-ці год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 39, [паводле Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 г. латыш, які пражывае ў вёсцы Лявонтава (Лявентава, Лявантава) Машканскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР з сям’ёй з 5 чалавек], [падліковец калгаса «Чырвоны Кастрычнiк» у вёсцы Лявантава Машканскага сельсавета Багушэўскага раёна БССР, прысуджаны 30.12.1937 «тройкай» да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці па абвінавачанні ў антысавецкай агітацыі, расстраляны 27.01.1938 у г. Оршы]. [Пра яго бацьку і сясцёр гл. у пазіцыях 91–92].
[94]
ШЕФЛЕР Георг[ий] [Эмильевич]: 8 гадоў [нар. 31.08.1902], сын сялян [віцебскіх мяшчан], праваслаўны [сын лютэраніна і праваслаўнай], мова ў сям’і – нямецкая, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 106. [Яго бацька – ШЕФЛЕР Август-ЭМИЛЬ Карлович (1874 г. нар.), сын прускага падданага з г. Пількалена, які перасяліўся ў г. Віцебск, віцебскі мешчанін, лютэранін, іспраўляючы пасаду бухгалтара (з 1910/1911 г.) і бухгалтар (з 1912/1913 г.) Віцебскай гарадской управы, уладальнік спадчыннага дома ў г. Віцебску па 3-м Елагскім завулку, 21.12.1916 залічаны ў апалчэнне].
[95]
ШНЕЙДЕР Мильда-[Альвина] [Микелевна]: 12 гадоў [нар. 18.04.1898], [ураджэнка латышскай калоніі Шульцава Каралёўскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 17.05.1898 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № 85, [дачка землеарандатара].
[96]
ШТЕЙН [Эдгар]-Александр [Оскарович]: 13 гадоў [нар. 14.12.1897], [ураджэнец г. Віцебска], сын мяшчан, лютэранін [ахрышчаны 08.02.1898 у доме маці пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – нямецкая, вучань IV аддзялення (4-ты год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 18. [Пазашлюбны сын лютэран двараніна Оскара-Артура-Эрнеста фон ШТЕЙНА і «дзяўчыны ў Віцебску» Шарлотты РОСС, прызнаны законнароджаным паводле пастановы Віцебскага акружнога суда ад 14.06.1902 пасля іх пабрання шлюбам 16.04.1902 у Віцебскай кірсе].
[97]
ШТЕЙНБЕРГ Эдуард: 13 гадоў, сын мяшчан, лютэранін, мова ў сям’і – руская, вучань II аддзялення (3-ці год), пражывае на адлегласці 1½ вярсты ад школы, № 26.
[98]
ШУЛЬЦ Лидия: 9 гадоў, дачка мяшчан, лютэранка, мова ў сям’і – нямецкая, вучаніца I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 10 хвілінах ад школы, № 86.
[99]
ЭГЛИТ Вольдемар [Августович]: 9 гадоў [нар. 29.12.1900], [ураджэнец г. Віцебска], сын сялян, лютэранін [ахрышчаны 21.01.1901 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 99. [Пра яго сястру гл. у пазіцыі 100]. [Яго бацька – ЭГЛИТ Август, лютэранін, землеўладальнік у латышскай калоніі Каменка Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні (на 24.06.1898), «муляр у Віцебску» (на 21.01.1901 і 26.05.1903)].
[100]
ЭГЛИТ [Розалия]-Матильде [Августовна]: 11 гадоў [нар. 12.06.1898], [ураджэнка латышскай калоніі Каменка Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні], дачка мяшчан, лютэранка [ахрышчана 24.06.1898 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (2-гі год), пражывае ў 15 хвілінах ад школы, № 78. [Пра яе бацьку і брата гл. у пазіцыі 99].
[101]
ЭЛКЕНИС Анна: 9 гадоў, дачка сялян, лютэранка, мова ў сям’і – латышская, вучаніца I аддзялення (1-шы год), «жыве пры школе», № 96. [Магчыма, гэтай асобай была ЭЛКСНИС (ЭЛКСНЕ) Алиде Петровна (нар. 10.11.1902), дачка землеўладальніка, ураджэнка маёнтка Курына Курынскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, ахрышчаная 27.04.1903 у Віцебскай кірсе, пра брата якой ідзе гаворка ў пазіцыі 102].
[102]
ЭЛКЕНЫС Эдуард: 11 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў інтэрнаце пры школе, № [80]. [Магчыма, гэтай асобай быў ЭЛКСНЕ Эдуард Петрович (нар. 19.09.1899), сын землеарандатара, ураджэнец маёнтка Курына Курынскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, ахрышчаны 25.12.1899 у доме бацькоў землеўладальнікам Адамам Эмсінгам (хрышчэнне зацверджана 30.01.1900 пастарам Віцебскай кірхі), пра сястру якога ідзе гаворка ў пазіцыі 101].
[103]
ЭМСИНЬ Вольдемар: 11 гадоў, сын мяшчан, лютэранін, мова ў сям’і – нямецкая, вучань IV аддзялення (3-ці год), пражывае на адлегласці 1 вярсты ад школы, № 19.
[104]
ЭСАЛНЕК Ирма [Мартиновна]: 12 гадоў [нар. 18.02.1898], [ураджэнка г. Віцебска], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 01.03.1898 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (3-ці год), пражывае ў 10 хвілінах ад школы, № 44. [Пра яе сястру гл. у пазіцыі 105]. [Яе бацька – ЭЗАЛНЕК (ЭСАЛНЕЕК, ЭЕСАЛЬНЕЕК) Мартин, лютэранін, «шавец у Віцебску» (на 01.03.1898 і 06.02.1901)].
[105]
ЭСАЛНЕК Луция [Мартиновна]: 11 гадоў [нар. 04.04.1899], [ураджэнка г. Віцебска], дачка сялян, лютэранка [ахрышчана 20.04.1899 у доме бацькоў землеарандатарам Кліманам, хрышчэнне зацверджана 13.08.1900 пастарам Віцебскай кірхі], мова ў сям’і – латышская, вучаніца III аддзялення (4-ты год), пражывае ў 10 хвілінах ад школы, № 43. [Пра яе бацьку і сястру гл. у пазіцыі 104].
[106]
ЯБЛОНСКАЯ Мария-[Ирма-Клара] [Эдуардовна]: 10 гадоў [нар. 19.07.1900], [ураджэнка г. Віцебска], дачка мяшчан, лютэранка [ахрышчана 13.08.1900 у Віцебскай кірсе], мова ў сям’і – нямецкая, вучаніца II аддзялення (2-гі год), пражывае ў 20 хвілінах ад школы, № 52. [Яе бацька – ЯБЛОНСКИЙ Эдуард-Михаил (каля 1871 г. нар.), лютэранін, прускі (германскі) падданы, запасны ніжні чын 33-га пяхотнага графа Рона палка, выпускнік прыватнага 3-класнага вучылішча ў г. Рызе, прадстаўнік «ніжэйшага класа грамадства» (на 28.01.1898), «кандытар у Віцебску» (на 25.12.1897; на 26.12.1904), «кандытар і булачнік у Віцебску» (на 18.04.1899 і 19.05.1902), пражываў у г. Віцебску па вуліцы Вакзальнай у доме Рызо (на 15.01.1897) і па вуліцы Елагскай у доме Гайцхокі (на 28.01.1898)].
[107]
ЯНКОВИЧ Эдуард: 12 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань II аддзялення (2-гі год), пражывае на адлегласці ½ вярсты ад школы, № 61.
[108]
ЯНКОВИЧ Эрнст: 9 гадоў, сын сялян, лютэранін, мова ў сям’і – латышская, вучань I аддзялення (1-шы год), пражывае ў 30 хвілінах ад школы, № 101.
Comments