Радавод паэта Васіля Зуёнка
- radiofono1
- Jul 3
- 2 min read
![Зуёнак В. Выбраныя творы / Уклад. аўтара. Мінск: Кнігазбор, 2010. 512 с., [8] с. іл. Уклейка паміж старонкамі 224 і 225.](https://static.wixstatic.com/media/86b020_3e46d30c97c1415cb3be257bf5f083dc~mv2.jpg/v1/fill/w_980,h_1520,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,enc_avif,quality_auto/86b020_3e46d30c97c1415cb3be257bf5f083dc~mv2.jpg)
З нагоды 90-гадовага юбілея паэта друкуем інфармацыю пра яго радавод.

Сямейны спіс продкаў паэта па матчынай галіне – сялян Рамашкаў з той жа вёскі Мачулішча у нас атрымалася скласці на падставе пасямейнага спіса сялян Халапеніцкай воласці Барысаўскага павета ад 4 студзеня 1887 г. з пазнейшымі дапаўненнямі). На адным разгароце (пад № 275) прасочваецца ланцуг яго прамых продкаў – ад дзеда (Канстанціна) да прапрапрадзеда (Андрэя), то бок 4 пакаленні. Прычым бачна, што продкі яго маці, Акуліны Канстанцінаўны Рамашка (1902–1989), жылі па суседстве з продкамі яго таты Зуёнкамі. (нагадаем, радавод Васіля Зуёнка быў апублікаваны яшчэ ў 2017 годзе, тут таксама https://www.academia.edu/33370236/ )
Усе гэтыя імёны і даты, злучаныя агульнай геаграфіяй, непарыўна ўплеценыя ў генеалогію і сямейную гісторыю паэта. Куток Радзімы для Васіля Зуёнка мае сусветнае значэнне – інакш і не можа быць. А ўсё звыклае і незаўважнае, што адбываецца там, – забытыя вобразы з дзяцінства і маладосці – раней ці пазней дагрукваецца да сэрца і свядомасці, бо зямля, на якую падае яблык каля бацькоўскай хаты, і зямля, па якой чалавек робіць першыя крокі на світанку свайго жыцця і да якой потым вяртаецца яго цела, – адна і тая самая:
Hixтo нe пaчyў:
Яблык yпaў дacвeццeм –
Ля Xaлoпeнiч,
нa Бeлapyci.
Hixтo нe пaчyў –
Hi людзi,
нi тpaвы,
нi вeцep…
Hixтo.
A шap зямны
Здpыгaнyўcя…
(В. Зуёнак, 1963 г.)
![Зуёнак В. Выбраныя творы / Уклад. аўтара. Мінск: Кнігазбор, 2010. 512 с., [8] с. іл.](https://static.wixstatic.com/media/86b020_b00bb511478b4292b04d4b1bf33b4e3b~mv2.jpg/v1/fill/w_980,h_735,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,enc_avif,quality_auto/86b020_b00bb511478b4292b04d4b1bf33b4e3b~mv2.jpg)

Comments