Тэматычныя выданні па Першай сусветнай вайне, важныя для беларускага кантэксту.
- radiofono1
- Jul 28
- 4 min read
Updated: Aug 6

► Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918): Сборник документов / Составители: В.В. Врублевский, М.А. Кривицкий, А.Н. Можейко, Ю.Н. Снапковский, А.В. Халюков, Д.Л. Яцкевич. Минск: Издательство «Беларусь», 2014. 356 с., [12] л. ил.
У кнізе прадстаўлены больш за 200 дакументаў па гісторыі Першай сусветнай вайны з фондаў і калекцый Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і крыху з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г. Гродна. Распрацоўваючы з калегамі канцэпцыю гэтага зборніка і рыхтуючы яго да выдання, мы стараліся адабраць найбольш інфарматыўныя, цікавыя і каларытныя дакументы, задзейнічаўшы самае шырокае кола крыніц (нават метрычныя кнігі). У кнізе маюцца біяграфічныя даведкі, асабовы і геаграфічны паказальнікі (паказальнікі даступныя тут: https://niab.by/newsite/ru/pershaja-vajna ).
► Снапковский Ю.Н. «Великая европейская война» в жизни населения прифронтовых губерний в документах НИАБ // Архіварыус: Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Вып. 12–15 і 18. Мінск: НГАБ, 2014–2020:
• Часть I (1914 г.):
• Часть II (1915 г.):
• Часть III (1916 г.):
• Часть IV (январь – июнь 1917 г.):
• Часть V (июль – декабрь 1917 г.):
У гэтую серыйную дакументальную падборку мы ўключылі як тое, што не ўвайшло ў выдадзены зборнік «Беларусь в годы Первой мировой войны (1914–1918)», так і спецыяльна намі выяўленыя новыя крыніцы. Мы вырашылі засяродзіцца на дакументах такога кшталту, якія звычайна мала ўлічваюцца пры падрыхтоўцы падобных тэматычных публікацый – пра канкрэтныя чалавечыя лёсы і паводзіны канкрэтных людзей ва ўмовах вайны. Гэта дакументы аб дэпартацыі ў цэнтральныя і ўсходнія губерні імперыі германскіх і аўстрыйскіх падданых, асоб замежнага паходжання і некаторых іншых «нядобранадзейных элементаў», аб матэрыяльным становішчы і настроях насельніцтва ў рэаліях вайны, аб канфліктных сітуацыях паміж вайсковымі і цывільнымі ўладамі, паміж ваеннаслужачымі і цывільным насельніцтвам, аб прыватных здарэннях, звязаных са знаходжаннем у гарадах і сельскай мясцовасці вайсковых частак і партый ваеннапалонных, варожымі авіяналётамі і некаторымі іншымі абставінамі ваеннага часу. Дакументы за апошні год вайны адлюстроўваюць падзеі, што адбываліся ў беларускіх губернях на фоне разлажэння і страты баяздольнасці рускай арміі, барацьбы цывільных і вайсковых улад з узмацніўшыміся разбойнымі нападамі, рабаваннямі і дэзерцірствам, а таксама анархіі міжрэвалюцыйнага часу.
► Революционное движение в армии и на флоте в годы Первой мировой войны. 1914 – февраль 1917. Сборник документов / Под ред. А.Л. Сидорова. Москва: Издательство «Наука», 1966. 468 с.
► Революционное движение в русской армии. 27 февраля – 24 октября 1917 г. Сборник документов / Под ред. Л.С. Гапоненко. Москва: Издательство «Наука», 1968. 622 с.
► Революционное движение в военных округах, март 1917 г. – март 1918 г. Сборник документов и материалов / Сост. С.Н. Базанов и др.; отв. ред. Ю.И. Кораблев. Москва: Издательство «Наука», 1988. 488 с.
Гэтыя тры зборнікі архіўных дакументаў складзены хоць і тэндэнцыйна, але як прадукт зроблены даволі прафесійна. А галоўнае – у іх ахоплены велізарны масіў крыніц перыяду Першай сусветнай вайны. У кнігах ёсць асабовы паказальнік і нават паказальнік вайсковых злучэнняў і частак. У адным з гэтых зборнікаў мой добры калега нечакана для сябе знайшоў свайго роднага прадзеда – унтэр-афіцэра, судзімага ваенным судом за рэвалюцыйную агітацыю. Раз на раз, канешне, не выпадае, але калі аднаму чалавеку так пашанцавала з пошукамі, то чаму не можа пашанцаваць і камусьці іншаму?
► Смольянинов М.М. Беларусь в Первой мировой войне 1914–1918 гг. / 2-е изд., доп. Минск: Издательство «Беларуская навука», 2018. 494 с., [16] л. ил.
(Каму цікава, наша даволі крытычная, але справядлівая рэцэнзія на 1-е (2014 г.) і 2-е (2018 г.) выданні гэтай кнігі тут: https://www.academia.edu/94045546/ ).

Першыя тры раздзелы гэтай манаграфіі, прысвечаныя пытанням правядзення ўсеагульнай мабілізацыі на тэрыторыі беларускіх губерняў, фарміравання тут дружын дзяржаўнага апалчэння і пяхотных палкоў, іх функцыянальнай дзейнасці і ўдзелу ў бітвах, могуць быць карысныя ў працэсе генеалагічных даследаванняў. Аўтар суадносіць парадкавыя нумары дружын дзяржаўнага апалчэння, конніцкіх сотняў, рабочых рот і пяхотных палкоў з канкрэтным горадам або паветам беларускіх губерняў, адкуль паступалі мабілізуемыя асобы, што дапамагае ідэнтыфікаваць воінскае фарміраванне, у якім служыла шуканая персона, і, як следства, адпаведны фонд Расійскага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва.

► Смольянинов М.М. 76-я пехотная дивизия русской армии в годы Первой мировой войны. Минск: Издательство «Беларуская навука», 2024. 382 с., [12] с. ил.
У кнізе асвятляюцца стварэнне і баявы шлях 76-й пяхотнай дывізіі, якая была сфарміравана ў складзе 301-га Бабруйскага, 302-га Суражскага, 303-га Сенненскага і 304-га Ноўгарад-Северскага пяхотных палкоў Рускай Імператарскай арміі з мабілізаваных запасных чыноў Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. І таму гэтая кніга таксама можа паслужыць добрай падмогай у генеалагічных даследаваннях па беларускім рэгіёне.
► Самович А.Л. Белорусская книга Памяти Первой мировой войны (1914–1918). Незабытые герои: судьбы и подвиги. Биографический справочник:
• Том I: А–Д. Минск: Издательство «Колорград», 2023. 496 с., [6] л. ил.
• Том II: Е–Л. Минск: Издательство «Колорград», 2024. 588 с., [6] л. ил.
• Том III: М–С. Минск: Издательство «Колорград», 2025. 690 с., [6] л. ил.
Гэта ўнікальны 6-томны біяграфічны даведнік аб ураджэнцах беларускіх губерняў – удзельніках Першай сусветнай вайны, узнагароджаных Георгіеўскімі крыжамі і медалямі (больш за 17.000 чалавек). Аснову кароткіх біяграфічных даведак склалі звесткі з дакументаў гістарычных і ваенных архіваў Беларусі і Расіі. Аўтар зрабіў вялікую пошукавую працу. Пакуль выдадзены першыя тры тамы, астатнія тры – рыхтуюцца да выдання.
Сюжэты, звязаныя з Першай сусветнай вайной, а таксама розныя аспекты ваеннага пошуку мы будзем закранаць і ў далейшым.
Жадаем усім цікавых знаходак!





















Comments